У Літве — “дзень цішыні” перад выбарамі
Краіна выбірае прэзідэнта. Згодна з заканадаўствам, агітацыя забараняецца за 30 гадзінаў да пачатку галасавання.
Выключэнне робіцца толькі для рэкламных плакатаў кандыдатаў, стацыянарна размешчаных на спецыяльных стэндах у адведзеных месцах.
Галасаванне пачнецца 11 траўня а 7.00, перадае ИТАР-ТАСС. Права голасу на прэзідэнцкіх выбарах маюць 2,541 мільёна паўналетніх грамадзян Літвы. Усяго ў краіне жыве крыху меней за 3 мільёны чалавек.
На пасаду прэзідэнта прэтэндуюць сем кандыдатаў. Фаварытам лічыцца дзеючы прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ.
Фота: 15min.lt