У Кутаісі ўзарваны "Мемарыял славы", загінулі два чалавекі

"Мемарыял славы" у Кутаісі, прысвечаны Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, ўзарваны. Пры гэтым загінулі два чалавекі, паведамляе агенцтва “РИА НОВОСТИ” са спасылкай на тэлекампанію "Имеди". Помнік дэмантавала прыватная кампанія. Гэта адбылося на два дні раней за запланаваны тэрмін дэмантажу.

Верагодна, пры разбурэнні помніка былі парушаныя меры бяспекі. У бліжэйшы час галоўная пракуратура Грузіі выступіць з каментаром, паведамляе агенцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі