У Кітаі абгарэў знакаміты партрэт Мао Цзэдуна

На плошчы Цяньаньмень у Пекіне часткова абгарэў знакаміты гіганцкі партрэт Мао Цзэдуна. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на відавочцаў здарэння.
Дыпламат і фатограф, якія праязджалі па плошчы ў таксі, распавялі агенцтву, што партрэт Мао нечакана загарэўся з левага боку і моцна задыміўся.

Неўзабаве пасля гэтага плошча была блакаваная паліцыяй, якая папрасіла сведкаў узгарання пакінуць Цяньаньмень.

Нягледзячы на гэта, відавочцы паспелі разгледзець, што партрэт часткова асмаліўся.

Калі фатограф і дыпламат вярнуліся на плошчу праз 10 хвілін пасля просьбы паліцыі, партрэт, па іх словах, ужо быў прыведзены ў належны выгляд працоўнымі, якія аператыўна вымылі і пачысцілі аблічча правадыра.

Сведкі здарэння не змаглі сказаць, што менавіта стала прычынай узгарання.

Журналісты паспрабавалі атрымаць каментары ў паліцыянтаў, але тыя адмовілася прадаставіць якія-небудзь звесткі пра здарэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі