У The Killers — новы кліп (відэа)

У сінгла "Shot At The Night" амерыканцаў The Killers з'явіўся кліп. Яго аўтарам выступіў Роберт Шнобер, вядомы па супрацоўніцтве з Metallica, Green Day і саміх The Killers. У відэа зняліся маладыя акцёры Бэла Хіткоўт ("Суседзі") і Макс Мінгела ("Сацыяльная сетка").

"Shot At The Night" — адна з дзвюх новых кампазіцый, напісаных для кампіляцыі "Direct Hits". Першая ў дыскаграфіі амерыканскіх рокераў складанка лепшых хітоў выйдзе 4 лістапада. Яна ўключыць 15 хітоў з 4 альбомаў. Пласцінка выйдзе звычайным і падарункавым варыянце, дапоўненым цікавымі фішкамі.

Лідар гурта Брэндан Флаўэрс кажа, што будучы дыск для каманды — гэта "выдатная магчымасць прывесці ў парадак цякучыя справы і рушыць далей, да новых праектаў". Аўдыёверсію "Shot At The Night" свет пачуў 16 верасня, у дзень 10-годдзя першага маштабнага шоў The Killers. Яно адбылося ў 2003 годзе ў лонданскім Dublin Castle. А нядаўна бубнач Роні Ванучы прызнаўся, што гурт ужо пачаў працаваць над новым, пятым па ліку альбомам. Праўда, з'явіцца ён праз некалькі гадоў.

Паводле music.com.ua

Фота: www.thetimes.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі