У Кіеве зноў гучаць выбухі

Абломкі іранскага дрона, які ў Расіі перайменавалі ў "Герань" / ілюстрацыйнае фота dp.informator.ua/uk
Абломкі іранскага дрона, які ў Расіі перайменавалі ў "Герань" / ілюстрацыйнае фота dp.informator.ua/uk

Раніцай у сераду ў цэнтры Кіева (у Шаўчэнкаўскі раёне) зноў прагрымелі выбухі. Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

"Службы накіроўваюцца на месца. Падрабязней пазней", напісаў Клічко. Пазней ён удакладніў, што "у Кіеўскай вобласці і над сталіцай СПА збілі ўсяго ўжо 10 дронаў-"Шахедаў".

Раней раніцай у сталіцы і вобласці абвясцілі паветраную трывогу. Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксей Кулеба таксама казаў, што "працуе СПА".

Паводле папярэдняй інфармацыі, абломкі ад дрона пашкодзілі два адміністрацыйныя будынкі ў Шаўчэнкаўскім раёне сталіцы. Інфармацыя па ахвярах ўдакладняецца, кажуць у кіеўскай адміністрацыі. Акрамя таго, пашкоджаны прыватны дом у мястэчку Вішнева.

В Киеве снова звучат взрывы
Пашкоджаны дом у мястэчку Вішнева / @tymoshenko_kyrylo

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі