У КХЛ з часам будуць гуляць некалькі беларускіх клубаў

Некалькі беларускіх клубаў будуць гуляць у Кантынентальнай хакейнай лізе, калі ў нашай краіне з'явіцца дастатковая колькасць хакеістаў узроўню КХЛ. Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі хакею Беларусі, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.  Нагадаем, сёлета ў КХЛ стартаваў адзін беларускі клуб - мінскае "Дынама" - і ён выступае пакуль слаба, знаходзіцца ў ліку аўтсайдэраў.

Прэзідэнт Федэрацыі хакею Расіі Ўладзіслаў Траццяк бачыць у выступленні мінскіх дынамаўцаў у КХЛ болей плюсаў, чым мінусаў. Ён лічыць, што ўдзел у "вышэйшым эшалоне еўрапейскага хакею" будзе садзейнічаць росту майстэрства хакеістаў, здабыццю карыснага досведу. "Тым болей, што многія гуляюць за зборную", - адзначыў Траццяк.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі