У Кембрыджы пройдзе выстава карцін Сіда Барэта

22 кастрычніка ў Кембрыджы адкрыецца выстава карцін, напісаных Сідам Барэтам у апошнія 25 гадоў яго жыцця, нябожчыкам і заснавальнікам Pink Floyd. Паводле звестак газеты The Independent, у экспазіцыю ўвайшло больш за трыццаць прац, якія ніколі раней не бачыла шырокая публіка. Выстава стане часткай вялікага праекту пад назвай The City Wakes, арганізаванага роднымі і сябрамі Барэта.

Вялікую частку сваіх прац Барэт фатаграфаваў, а затым спальваў, таму на выставе можна будзе бачыць як ацалелыя палотны, так і здымкі знішчаных.

Акрамя карцін наладжвальнікі праекту далучылі да экспазіцыі лісты, рукапісы, фатаграфіі і іншыя памятныя рэчы, звязаныя з Барэтам.

Сід Барэт памёр у 2006 годзе. Яму было 60 гадоў. Ён вучыўся жывапісу ў Кембэрвельскім каледжы мастацтваў, перш чым засяродзіцца на музыцы. Пасля сыходу з Pink Floyd ён некаторы час спрабаваў займацца сольнай кар'ерай, але з 1974 году на сцэне не з'яўляўся. З пачатку 1980-х ён практычна бязвыезна жыў у Кембрыджы, вядучы адасоблены лад жыцця.

Пасля смерці Барэта яго ацалелыя карціны перайшлі да яго сястры Размары Брын. Некаторыя працы брата яна прадала на аўкцыёне, а выгандлёваныя сродкі накіравала ў заснаваны ёю ж фонд дапамогі маладым мастакам.

Фота: www.russianla.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі