У каталікоў пачынаецца Адвэнт — падрыхтоўка да Нараджэння Хрыстова

У Рымска-каталіцкай царквы з 29 лістапада пачынаецца Адвэнт — перыяд малітоўнай падрыхтоўкі да свята Нараджэння Хрыстова. Як нагадвае БЕЛТА, у каталіцкай традыцыі з Адвэнту пачынаецца літургічны год. Адвэнт мае тры значэнні. Перадусім Царква ў гэты перыяд успамінае першае гістарычнае прышэсце Ісуса Хрыста. Вернікі адчуваюць адзінства з усімі пакаленнямі з часоў Старога запавету, якія на працягу шматлікіх стагоддзяў чакалі прышэсці Выратавальніка. Літургія ў перыяд Адвэнту распавядае пра святых, якія прадказвалі прышэсце Месіі (Хрыста). Акрамя таго, Царква канцэнтруецца на ўслаўленні Панны Марыі, наследуючы яе у поўнай адданасці Госпаду. Нарэшце, вернікі разважаюць і пра другое прышэсце Ісуса, калі будзе знішчана зло і ўвесь Сусвет падпарадкуецца Боскай гармоніі.

Безумоўная частка Адвэнту — малітва. Вельмі прыгожай традыцыяй з'яўляецца ўдзел у ранніх набажэнствах, якія здзяйсняюцца на світанні ў гонар Маці Божай. Падчас гэтых службаў, якія пачынаюцца пры запаленых свечках і згашанай электрычнасці, гучыць малітва-песня: "Свет наш абмыйце, чыстыя росы, Збаўцу святога дайце, Нябёсы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі