У Камянецкім раёне вяскоўцы паскардзіліся ўладам на лісу

Жыхары вёскі Трасцяніца Камянецкага раёна, якая знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад Брэста, паскардзіліся мясцовым уладам на лісу.  За апошні месяц ад яе пацярпелі ўсе без выключэння гаспадаркі, з якіх зніклі куры, гусі і індыкі. Спробы самастойна злавіць драпежніцу былі няўдалыя - ліса ў арганізаваныя засады не патрапіла. 

Улады ўжо прарэагавалі на зварот. Вось што сказаў Еўрарадыё старшыня Ратайчыцкага сельсавета Яўген Тодрык:

"Выйшлі на кіраўніка таварыства паляўнічых. Той паабяцаў, што даручыць, каб егар пракантраляваў сітуацыю і, па магчымасці, адстраліў лісу. Калі гэта адна ліса, бо адна сёння прыйшла, іншая - заўтра. Іх цяпер шмат у лесе".


Яўген Тодрык кажа, што апошнім часам асмялелі не толькі лісы. Быў выпадак, калі ў адну вёску заходзіў зубр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі