У Калінкавічах у каледжы 200 чалавек глядзелі, як падлетку надзелі кайданкі

Міліцыянеры прывезлі падлетка на сход у каледж і далі мікрафон

Міліцыянеры прывезлі падлетка на сход у каледж і далі мікрафон / knews.by

У Калінкавічах у актавай зале аграрнага каледжу сабралі каля 200 хлопцаў і дзяўчат на прафілактычнае мерапрыемства. Яны глядзелі, як пракурор раёна Вадзім Жулега санкцыянаваў змяшчэнне пад варту 14-гадовага падлетка. Яму на рукі надзелі кайданкі.

Як піша раённая газета, 26 верасня ў Калінкавічах затрымалі двух школьнікаў ва ўзросце 13 і 14 гадоў, якія напярэдадні прывезлі з суседняга горада 20 грамаў небяспечнага псіхатропа і зрабілі "закладкі". У гэты момант іх і схапілі міліцыянеры. Была распачата крымінальная справа. 14-гадоваму хлопцу пагражае працяглы тэрмін зняволення.

Ужо на наступны дзень пасля затрымання міліцыянеры прывезлі падлетка на сход у каледж. Там яму далі мікрафон, і ён расказаў пра сваю "працу на наркашоп", якая працягвалася менш за месяц. Хлопцу абяцалі 12 тысяч долараў, а атрымаць ён паспеў толькі 270. Купіў самакат, а на новы тэлефон зарабіць не паспеў.

У Калінкавічах у каледжы 200 чалавек глядзелі, як падлетку надзелі кайданкі
У Калінкавічах у каледжы 200 чалавек глядзелі, як падлетку надзелі кайданкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі