У Івацэвіцкім раёне ад удару токам загінуў электраманцёр
У Івацэвіцкім раёне ад удару токам загінуў электраманцёр. Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 9 лістапада ў вёсцы Любішчыцы. 55-гадовы мужчына выпраўляў няспраўнасці лініі электраперадачы, знаходзіўся на вышыні 7 метраў, каля металічнага раз'яднальніка.
Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, жыхар Івацэвічаў быў смяротна траўмаваны электрычным токам напружаннем 10 000 В. На месцы, дзе адбыўся няшчасны выпадак, працавала следча-аператыўная група разам з экспертамі і спецыялістамі электрасетак, энерганагляду.
Фота: УСК па Брэсцкай вобласці