У Іране разбіўся самалёт з 60 пасажырамі

У Іране разбіўся самалёт з 60 пасажырамі

У Іране разбіўся самалёт, на борце якога было 60 пасажыраў і шэсць чальцоў экіпажа. Пра гэта піша "Новая газета" са спасылкай на інфармагенцтва Tansim.

Авіякатастрофа адбылася ў гарах у раёне горада Семіром у цэнтральнай іранскай правінцыі Ісфахан. Самалёт, які належыць іранскай авіякампаніі Aseman, знік з радараў праз 20 хвілін пасля ўзлёту. Ён ляцеў з Тэгерана ў Ясудж.

На месца крушэння адправіліся ратавальнікі і верталёты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі