У інтэрнэт выклалі трэйлер фільма "Тор" (Відэа)

У Сеціве з'явіўся пяціхвілінны ролік з фільма "Тор", які быў паказаны яшчэ ў канцы ліпеня 2010 года падчас выставы Comic-Con .  У інтэрнэт трэйлер трапіў дзякуючы аднаму з удзельнікаў прэзентацыі, які зняў яго на відэа падчас паказу і выклаў на YouTube. Пазней, аднак, відэа было выдалена, але гэта не перашкодзіла яго распаўсюджанню.

Нагадаем, што сюжэт фільма "Тор" заснаваны на аднайменнай серыі коміксаў кампаніі Marvel і часткова - на германа-скандынаўскай міфалогіі. Галоўнага героя выганяюць з нябеснага горада Асгарда за яго дрэнны характар. Апынуўшыся на Зямлі, ён упершыню сутыкаецца з неабходнасцю рабіць уласны выбар.

Галоўныя ролі ў карціне выконваюць Крыс Хэмсварт, Энтані Хопкінс, Наталі Портман, Рэнэ Русо і Стэлан Скарсгард. Рэжысёрам фільма выступае Кэнет Брана, а выхад яго запланаваны на травень 2011 года.

Фільм "Тор" з'яўляецца адной з некалькіх карцін кампаніі Marvel, якія, паводле задумы, павінны скласці аснову для выхаду ў 2012 годзе фільма "Мсціўцы", які збярэ ў межах адной сюжэтнай лініі Жалезнага чалавека, Тора, Халка і Капітана Амерыку.

У канцы ліпеня 2010 года стала вядома, што рэжысёрам "Мсціўцаў" выступіць стваральнік Бафі і "Светлячка" Джос Уідан.



Фота: filmpopper.com
lentavideo('video//thor/video1',398,224,'player1');

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі