У інтэрнэце з'явілася анлайн-мапа Гродна

Бэта-версію інтэрактыўнай карты Гродна выклала ў інтэрнэт інфармацыйнае агенцтва “Интерфакс”. Карыстаючыся гэтым сервисам, жыхары горада змогуць пракладаць маршруты паміж гарадскімі аб’ектамі і атрымліваць інфармацыю пра гродзенскія арганізацыі і іх паслугі. Таксама мапа дае магчымасць віртуальнага падарожжа па вуліцах Гродна з магчымасцю іх панарамнага агляду. Гродна — гэта другі пасля Мінска горад у Беларусі, які абзавёўся ўласнай інтэрнэт-мапай. У планах агенцтва — распрацоўка анлайн-мапаў усіх абласных цэнтраў краіны.

Пакуль што віртуальная мапа Гродна не дае шырокіх магчымасцяў для інтэрактыву. Але ў перспектыве зарэгістраваныя карыстальнікі праекта змогуць самастойна дадаваць на мапу звесткі і фотаздымкі, а таксама каментаваць заўвагі адно аднаго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі