У Гродне з банка эвакуявалі 37 чалавек (абноўлена)

Сёння пасля 14-й гадзіны яго знайшлі супрацоўнікі банка ВТБ на вуліцы Антонава, пасля чаго былі выкліканыя праваахоўнікі. Было вырашана праверыць чамадан на наяўнасць у ім выбуховага прыстасавання.

З будынка эвакуявалі людзей (35 супрацоўнікаў і 2 наведвальнікаў), міліцыянеры ачапілі тэрыторыю, інфармуе БЕЛТА.

На месца прыбылі сапёры. Высветлілася, што ў чамадане была старая вопратка. А 17-й гадзіне ачапленне было знятае, быў адноўлены рух транспарту. Цяпер праваахоўнікі шукаюць гаспадара чамадана.

Здымак з архіву. Група размініравання ў Мінску ў раёне вуліцы Няміга. Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі