У Гродне ў парку затрымалі эксгібіцыяніста

Эксгібіцыяніста затрымалі міліцыянты ў зоне адпачынку Пышкі ў Гродне.
Як паведамляе газета "Вечерний Гродно", першай мужчыну заўважыла школьніца, якая ехала ў дзіцячы лагер. Яна распавяла пра тое, што ўбачыла, знаёмай, а тая - выхавацельцы. Апошняя, каб праверыць інфармацыю, асабіста паехала паглядзець на эксгібіцыяніста. Пераканаўшыся, паведаміла не ў міліцыю, а дырэктарцы лагера. Жанчына таксама вырашыла паглядзець на мужчыну і паехала ў парк. Толькі пасля гэтага яна выклікала праваахоўнікаў.

Цікава, што бясплатны стрыптызёр увесь гэты час знаходзіўся на месцы і "дачакаўся" міліцыі. Высветлілася, што мужчына - жыхар абласнога цэнтру. Цяпер яму пагражае штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі