У Гродна п'яныя студэнты пабілі 10 аўтамабіляў

Пашкодзілі машыны, прыпаркаваныя каля жылых дамоў: "Фальксваген-Пасат", "Рэно 19", "Мазда 626", "Мэрсэдэс Е200", "Аўдзі 100", "Фальксваген-Гольф", "Форд-Эскорт", "Мазда 6", "Сітраен-Ксара" і "Дайхатсу-Сірыён". Па дадзеным факце Гарадзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта была распачата справа за наўмыснае пашкоджанне маёмасці па ч. 1 арт. 218 Крымінальнага кодэкса.

Як высветлілася, машыны разбілі трое маладых людзей 18-19 гадоў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Усе трое раней несудзімыя. Аказалася, што хлопцы разбілі аўтамабілі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення. Двое ўжо затрыманыя, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі