У Gorillaz з'явіўся новы ўдзельнік

На працягу трох месяцаў гурт разгледзеў працы пяці тысяч чалавек, якія прапаноўвалі на сайце свае версіі новага персанажа. Пераможца быў абраны метадам онлайн-галасавання, падчас якога сваё меркаванне выказалі яшчэ 175 тысяч чалавек, у пяці турах конкурсу. Новы персанаж, у адрозненні ад іншых удзельнікаў Gorillaz, наогул не мае галавы: на яго плячах знаходзіцца круглы акварыум, а скура пакрытая сеткай вен. У руцэ ён трымае пісталет, і, па чутках, здолеў асядлаць Аднарога.

Якую ролю атрымае Евангеліст у складзе новай каманды і на якім інструменце будзе граць, пакуль невядома.

Фота: www.schneef.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі