У гонар Курта Кабэйна выпусцяць імянны абутак

Амерыканская абутковая кампанія Converse анансавала выпуск эксклюзіўнай лініі кедаў, прысвечанай нябожчыку вакалісту Nirvana Курту Кабэйну. Паведамляецца, што на абутку будуць адбітыя аўтограф музыкі, вытрымкі з песень Nirvana і малюнкі Курта. Абмежаваны тыраж кедаў Converse патрапіць на прылаўкі крам ужо ў гэтым годзе.

Гэтае пачынанне атрымала падтрымку ва ўдавы музыкі Кортні Лаў, якая раней не падтрымлівала ідэю выкарыстання іміджу Курта для рэкламы чаравікаў «Доктар Мартэнс».

Верагодна, звязана гэта з тым, што Курт Кабэйн з'яўляўся вялікім прыхільнікам кедаў гэтай маркі - такія ж былі на ім і ў момант смерці ў красавіку 1994 года.

Выпускам імяннога «нірванаўскага» абутка Converse адсвяткуе 100-годдзе з моманту ўзнікнення кампаніі.

Таксама анансуецца выпуск эксклюзіўнай серыі кедаў у гонар франтмэна Joy Division Ена Кэрціса, пісьменніка-рокера Хантэра З. Томпсана і басіста Sex Pistols Сіда Вішэса.

Фота: www.sensator.ru