У Гомелі рыбак умёрз у возера
У Гомельскай вобласці зарэгістраваны першы выпадак утаплення ў новым годзе. Труп жыхара абласнога цэнтра быў знойдзены умерзлым у лёд на адным з гарадскіх азёр.
Гомельскія ратавальнікі, якія прыехалі па выкліку, убачылі толькі верхнюю частку галавы чалавека. Яго твар і шыю скаваў лёд, а цела знаходзілася ў вадзе.
Для таго, каб выняць тапельца з возера, супрацоўнікам МНС давялося выкарыстаць бензапілы. У морг ён быў дастаўлены разам з камлыгай лёду.
Па версіі спецыялістаў, пад лёд мужчына праваліўся некалькі дзён назад, аднак ледзяная корка не дала яму апусціцца на дно возера. У такім становішчы ён і замёрз у вадзе.
БЕЛТА