У Гомелі павесіўся 11-гадовы школьнік
Крымінальная справа за давядзенне да самагубства распачатая па факце гібелі 11-гадовага школьніка ў Гомелі. Хлопчык павесіўся у сваім пакоі на дзвярной ручцы пасля таго, як прыйшоў са школы і зрабіў урокі. Ён пакінуў перадсмяротную запіску, змест якой не разгалошваецца, інфармуе БелаПАН.