У Гомелі пачалі дзейнічаць паслядоўнікі змагара "Мірона"

Бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны ўчора на чатырохпавярховым будынку ў цэнтры Гомеля. Адначасова ў Віцебску адылася чарговая акцыя змагара "Мірона". Ён вывесіў нацыянальны сцяг на рыштаваннях на будоўлі царквы Уваскрашэння ў цэнтры горада, каля гарадской ратушы.

Нагадаем, раней "Міронам" быў абвешчаны "бел-чырвона-белы марафон" у гонар 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі і сцягі ў гонар яе дзеячоў рэгулярна з'яўляюцца ў абласным цэнтры.

Радыё Свабода