У Гомелі абваліўся балкон жылога дома

У гарадскім пасёлку Касцюкоўка, які ўваходзіць у Чыгуначны раён Гомеля, абваліўся балкон жылога дома. Як паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, гэта адбылося 27 траўня ў 14.30. Жалезабетонная балконная пліта ўпала з трэцяга паверха на першы. Ніхто не пацярпеў, супрацоўнікі МНС дэмантавалі пліту. Па факце абрушэння праводзіцца праверка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі