У гэтую ноч Беларусь пераходзіць на летні час

У ноч з 28 на 29 сакавіка Беларусь пераходзіць на летні час. У 2 гадзіны ночы стрэлкі гадзін пераводзяцца на адну гадзіну наперад.
Летні час быў пераведзены на зімовы 26 кастрычніка 2008 года — тады стрэлкі гадзін былі перакладзеныя на гадзіну назад.

Пераход на летні і зімовы час існуе ў Беларусі па пастанове ўрада ад 13 траўня 1996 г.

Упершыню такі парадак быў уведзены ў Англіі ў пачатку XX стагоддзі па прапанове амерыканскага навукоўца Бенджаміна Франкліна. Сёння пераход на летні час практыкуецца ў 110 краінах. Японія і скандынаўскія дзяржавы не здзяйсняюць пераход на летні час.

Энергетыкі ўпэўніваюць, што пераход на летні час дазваляе больш рацыянальна выкарыстаць светлы час сутак і значна эканоміць энергарэсурсы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі