У Галівудзе экранізуюць кубік Рубіка

У Галівудзе зацікавіліся кубікам Рубіка. Правы на экранізацыю самай папулярнай галаваломкі ў свеце набыло акцёрскае агенцтва Creative Artists Agency (CAA), паведамляе “Газета.Ru”. У фільма пра кубік пакуль няма сцэнарыя, аднак прэзідэнт агенцтва паведаміў, што адзін вядомы акцёр, які мае з ім кантракт, выказаў жаданне ўдзельнічаць у праекце.

CAA – дастаткова буйное агенцтва з якім супрацоўнічаюць такія зоркі, як Мэрыл Стрып, Джордж Клуні і Брэд Піт.

Нагадаем, знакаміты кубік вынайшаў венгерскі архітэктар, скульптар і дызайнер Эрнё Рубік. Яго галаваломка стала абсалютным рэкардсменам сярод цацак па агульнай колькасці продажаў.

Варта заўважыць, што галівудскія студыі знаходзяцца ў пошуках арыгінальных тэм для стварэння новых сусветаў у кіно. Ходзяць чуткі, што рыхтуецца фільм, заснаваны на настольнай гульні “Марскі бой”. Во як!

Фота: www.newsmake.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі