У Элтана Джона і Дэвіда Ферніша нарадзіўся сын

Новаспечаныя бацькі знаходзяцца на сёмым небе ад шчасця. Паводле іх словаў, Захары здаровы і выдатна сябе адчувае. Адначасова Элтан і Дэвід паведамілі, што не будуць распаўсюджваць ніякіх падрабязнасцяў пра сурагатную маці і ўмовы усынаўлення.

Нагадаем, Захары Джэксан - першае дзіця 63-гадовага Элтана Джона і 42-гадовага Дэвіда Ферніша, якія разам ужо 17 гадоў. Летась пара жадала ўсынавіць 14-месячнае дзіця з Украіны - аднак не знайшла разумення ва ўкраінскіх улад, якія заявілі, што гэта супярэчыць заканадаўству краіны.

Фота: www.ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі