У Ельску адкрылі мемарыял памяці ахвяр ХХ стагоддзя

У горадзе Ельск Гомельскай вобласці 9 траўня адкрылі мемарыял памяці ахвяраў ХХ стагоддзя.  У яго будаўніцтве бралі ўдзел жыхары раённага цэнтру, прадстаўнікі працоўных калектываў і моладзь. Мемарыял прысвечаны памяці не толькі тых жыхароў раёну, якія загінулі ў гады вайны, але і пацярпелым ад Чарнобыльскай катастрофы.

Фашысты спалілі ў Ельскім раёне тры вёскі, яшчэ дзевяць вёсак зніклі з мапы раёну пасля Чарнобыля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі