У дыктатуры вінаватыя гены?

Навукоўцы Габрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме мяркуюць, што дыктатарскія паводзіны збольшага абумоўленыя генетычным асаблівасцямі. Гэта значыць, гены могуць несці частковую адказнасць за паводзіны некаторых сусветных дэспатаў, піша NEWSru.com са спасылкай на «Nature». Па даных даследавання, эгаістычныя дыктатары, магчыма, збольшага абавязаныя сваімі паводзінамі генетычным асаблівасцям. Даследчыкі выявілі ўзаемасувязь паміж генам AVPR1a і бестактоўнымі паводзінамі падчас эканамічнага практыкавання "Гульня ў дыктатара". Яно дазваляе гульцам паводзіць сябе альтруістычна або ў стылі такіх дыктатараў, прагных да грошай, як былы прэзідэнт Заіра Мабуту, які прыўлашчыў прыродныя рэсурсы краіны, каб стаць адным з найбагацейшых людзей свету, у той час як яго грамадзяне вялі вартае жалю існаванне.

Даследнікі не ведаюць механізму ўздзеяння гена на паводзіны. Магчыма, не ўсё згодны са старадаўнім сцвярджэннем, што "лепш даваць, чым атрымліваць". Цэнтр задавальнення ў мозгу такіх людзей, магчыма, не так моцна стымулюецца альтруістычнымі ўчынкамі, што прымушае іх паводзіць сябе больш эгаістычна.

"Хартыя-97"