У Дуброўне шукаюць уласныя "сем цудаў"

Праект пад назвай "7 цудаў Дубровеншчыны" распачаўся ў раённым цэнтры. Прыдумала яго загадчыца мясцовай бібліятэкі Валянціна Усцінава.
Яна прапанавала жыхарам раёна вызначыць найбольш адметныя помнікі архітэктуры ці прыроды, якія могуць лічыцца "цудамі". У выніку да пачатку лета будзе распрацаваны турыстычны маршрут, і першымі па ім праедуць самыя актыўныя удзельнікі конкурсу. Вядома, бясплатна.

Праект толькі распачаўся, а жыхары раёна ўжо прапанавалі на ролю цудаў каля двух дзесяткаў аб'ектаў. Гэта і гістарычныя каштоўнасці, і цудадзейныя крыніцы, і нават… раённая "Кніга Памяці".

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі