У другой палове тыдня — да плюс 20

Надвор’е ў аўторак пагоршыць цыклон з Атлантыкі, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Цыклон прынясе часам моцныя дажджы i парывiсты паўднёва-заходнi вецер да 15—20 м/с. Тэмпература паветра 5—10 градусаў. У сераду ападкаў ужо не прадбачыцца. Уначы на 9 красавiка тэмпература паветра знiзiцца да 0 плюс 6 градусаў, а вось у сераду ўдзень стане ўжо 10—17 градусаў цяпла. У другой палове тыдня — цёплае, але няўстойлiвае надвор’е. Тэмпература ўначы — ад 4 да 12 градусаў, удзень — 11—17 цяпла, а па паўднёвым усходзе прыгрэе да плюс 20 градусаў. Чакаюцца дажджы. Даволi цёплае i дажджлiвае надвор’е захаваецца i ў суботу, а вось у нядзелю, магчыма, пахаладае на некалькi градусаў. І зноў дождж.

Паводле газеты "Звязда"