У Драгічыне ўзброены рабаўнік напаў на аптэку

23 снежня раней судзімы за хуліганства 23-гадовы жыхар вёскі Зарэчка напаў на аптэку. Ён пагражаў фармацэўту пісталетам і спрабаваў завалодаць грашовай выручкай.
Убачыўшы, што супрацоўніца аптэкі націснула "трывожную кнопку", мужчына ўцёк. Міліцыянтам, якія прыбылі на месца здарэння, жанчына апісала яго прыкметы, па якіх злачынца быў затрыманы.

З месца здарэння канфіскаваны пнеўматычны газабалонны пісталет імпартнай вытворчасці, пальчаткі і партупея з кабурой. Вядзецца следства. У адносінах да рабаўніка распачата крымінальная справа па артыкуле “разбой”.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі