У чэрвені ў Мінску пройдуць Дні Венесуэлы
Святкаванні пройдуць у гонар Дня незалежнасці Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.
Пра гэта паведаміла старшыня управы Беларускага таварыства сяброўства з замежжам Ніна Іванова. Імпрэзы арганізуюць таварыствы сяброўства сумесна з амбасадай Венесуэлы. У серыі культурніцкіх імпрэзаў беларусы пазнаёмяцца з літаратурай, мастацтвам, прыродай і кухняй Венесуэлы. Чакаецца, што ў мерапрыемстве возьме ўдзел амбасада Кубы.