У цэнтры Брэста загарэўся легкавы аўтамабіль

У Брэсце ратавальнікі за чатыры хвіліны патушылі аўтамабіль, які загарэўся ў цэнтры горада. Як паведамілі ратавальнікі, інфармацыя аб узгаранні машыны "Сітраен", якая ехала па праспекце Машэрава, паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС сёння ў 8.59.
У 9.04 на месца здарэння прыбылі аўтамабіль хуткага рэагавання і аўтацыстэрна, якія ўжо ў 9.08 патушылі аўтамашыну. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўто загарэўся з-за кароткага замыкання электраправодкі.

Агнём пашкоджаны маторны адсек, знішчаны салон "Сітраена" 2004 года выпуску. Кіроўца не пацярпеў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі