У Брэсце выселілі трох неплацельшчыкаў камунальных паслугаў

Трох неплацельшчыкаў камунальных паслугаў выселілі ў Брэсце паводле судовых рашэнняў. Пра гэта паведамілі Еўрарадыё ў камунальнай службе ЖРЭУ г. Брэста. Сем’і выселеныя з прадастаўленнем меншага жытла. Высяленні праведзеныя паводле пазоваў, накіраваных яшчэ летась. Сёлета пададзеныя яшчэ тры пазовы.

Дзеля параўнання: у Мінску за нясплату камунальных плацяжоў цягам 2008 года выселілі 42 сям’і, з іх 7 без прадастаўлення жылля.

Нагадаем: на сёння грамадзяне не плацяць і паловы кошту ўтрымання жылля. Да 100 адсоткаў улады мяркуюць давесці аплату у 2015 годзе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі