У Брэсце ўкаранілі альтэрнатыўны абагравальнік

Навукоўцы Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта ў супрацы з мясцовым радыётэхнічным заводам прапанавалі на рынак устаноўку “Пульсар”. Спальваючы  газ альбо вадкае паліва, устаноўка генеруе вадзяны пар, змешвае з прадуктамі згарання і дае цяпло – да 1200 па Цэльсію на выхадзе.
Стваральнікі распавялі "Еўрарадыё":  - Наш апарат замяняе цэлую кацельную.  Ён партатыўны і зручны, і мы ў тры разы танней ад замежных аналагаў.

Апарат мае габарыты менш за два кубаметры, спальвае за гадзіну ад 5 да 15 літраў саляркі. Тэхналогія безадкідная. "Улічваючы суровы клімат у прыродзе і эканоміцы, “Пульсар” мае ўсе шанцы быць запатрабаваным", - сказалі “Еўрарадыё” на радыётэхнічным заводзе.
Паводле нашых звестак, два парагазагенератары  ужо абаграваюць бетон на мясцовым заводзе жалезабетонных вырабаў. Кошты, нават меншыя за замежныя, кусаюцца: сама ўстаноўка цягне на 35 млн. беларускіх рублёў, яшчэ  15 просяць за ўстаноўку і наладку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі