У Брэсце канфіскаваныя відэаролікі падпольных графітыстаў

Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка Маскоўскага РАУС Брэста Дзмітрый Шурын, чатыры DWD з этыкеткамі "Брэст. Справаздача 2008" (50 хвілін) былі знойдзены 21 студзеня ў адным з гандлёвых цэнтраў Брэста. Іх прадаваў індывідуальны прадпрымальнік з Кобрына.


"На дысках зафіксаваная дзейнасць нелегальных графітыстаў, якія называюць сябе бамбістамі. Яны здымалі адзін аднаго падчас нанясення малюнкаў на будынкі, прыпынкі, транспарт і іншыя аб'екты ў Брэсце", — зазначыў Д.Шурын.

Паводле яго слоў, "справаздача" дазволіць устанавіць асобаў, якія займаюцца гэтай незаконнай дзейнасцю, і прыцягнуць іх да адказнасці. Акрамя таго, правяраецца дзейнасць прадпрымальніка, у якога было канфіскавана восем асобнікаў тэматычных замежных часопісаў з інфармацыяй, якія малюнкі і якім чынам можна наносіць на розныя аб'екты. Устанаўліваюцца асобы, якія маюць дачыненне да замовы і вырабу гэтых дыскаў. Распачатая справа па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі