У Брэсце адкрыўся 3D-кінатэатр

1 снежня адкрыўся першы ў Брэсце 3D-кінатэатр, паведамляе БелаПАН. Ён створаны на базе дзейнага кінатэатра "Мір" за кошт сродкаў прадпрыемства "Брэстаблкінавідэапракат".

Як паведаміла генеральны дырэктар гэтага прадпрыемства Варвара Бусел, для паказу фільмаў у такім фармаце набыты лічбавы кінапраектар, акуляры Dolby 3D.

Пакуль 3D-кінатэатр працуе у тэставым рэжыме. Канчаткова ён будзе створаны да лютага 2011 года. У кіназале, якая цяпер разлічана на 378 гледачоў, будзе ўстаноўлена 350 спецыяльных крэслаў, у фае адкрыты кінабар, адзначыла Бусел.