У Берліне адкрываецца міжнародны кінафэст

5 лютага паказам фільма "Інтэрнэшнл", у якім зняліся Клайв Оўан і Наомі Ўотс, пачынае сваю працу Міжнародны берлінскі кінафэст. Сёлета на пляцоўках Берлінале будуць паказаныя больш за 300 карцін, прэм'еры наведаюць зоркі кіно, такія як Кейт Ўінслет, Томі Лі Джонс, Стыў Марцін, Рэнэ Зельвегер і іншыя.

У асноўнай конкурснай праграме ўдзельнічаюць 17 фільмаў, з іх 14 будуць паказаныя ўпершыню. Расія прадстаўленая толькі ў конкурсе кароткаметражных стужак працай Аляксандра Караваева "9 пралётаў разам".

Таксама па-за конкурсам, у праграмах "Форум" і "Панарама", будуць паказаныя фільм Барыса Хлебнікава "Вар'яцкая дапамога" і Паўла Бардзіна "Расія-88". У праграме "Generation" адбудзецца паказ карцін "Maіма доўгачаканы" Інгі Коржневай і "Усмешка Буды" Баіра Дышэнава.

Пераможцаў кінафорума вызначыць журы, якое ўзначальвае брытанская акторка Тыльда Суінтан. Уладальнікі некаторых узнагарод ужо вядомыя. Так, за ўнёсак у развіццё кіно адмысловымі прызамі будуць узнагароджаныя французскі рэжысёр Клод Шаброль, французскі кампазітар Морыс Жар і нямецкі прадзюсар Гюнтер Рорбах.

Кінафэст скончыць сваю працу 15 лютага.

Фота: www.arcor.de 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі