У Беластоку пройдзе марш рэпрэсаваных

9 і 10 верасня ў Беластоку пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўшанавання памяці людзей, рэпрэсаваных і сасланых савецкімі ўладамі ў Сібір і Казахстан. На 9 верасня запланаваны канцэрт, на якім сярод іншых выступіць хор "Чырвоныя макі" з Мінску. У чацвер, 10 верасня, па вуліцах Беластоку пройдзе 9-ы Міжнародны марш Памяці польскай Сібіры. На яго прыедуць таксама дэлегацыі з Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Украіны. Канчатковай кропкай маршу будзе "Труна невядомага сібірака", якая знаходзіцца каля касцёла Выкліку Святога Духа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі