У беларускіх ВНУ пачынаюцца ўнутраныя ўступныя іспыты

У беларускіх ВНУ пачынаюцца ўнутраныя ўступныя іспыты

18 ліпеня ў беларускіх ВНУ пачынаюцца ўступныя іспыты, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі, перадае БЕЛТА.

У Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, універсітэце грамадзянскай абароны МНС такія выпрабаванні працягнуцца па 21 ліпеня. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў — па 26 ліпеня, у іншых вышйэшых установах — па 24 ліпеня. У сельскагаспадарчыя ВНУ ўступныя іспыты пройдуць з 18 па 25 ліпеня (вочная форма) і з 6 па 15 снежня (завочная форма).

Залічэнне студэнтаў на бюджэтную форму завершыцца 28 ліпеня (у сілавыя ВНУ — 24 ліпеня, у творчыя — 28 ліпеня).

Прыём дакументаў дадатковага набору на вакантныя бюджэтныя месцы (як дзённай, так і завочнай формы) у большасці ВНУ пройдзе з 26 ліпеня па 1 жніўня. Звесткі пра вольныя месцы дадатковага набору будуць публікавацца на сайтах ВНУ з 25 па 29 ліпеня.

Прыём дакументаў на платнае навучанне ўсіх формаў у дзяржаўныя і прыватныя ВНУ для абітурыентаў, якія не якія здаюць ўнутраныя уступныя іспыты ў ВНУ, праводзіцца з 12 ліпеня па 4 жніўня (у сілавыя ВНУ — 12-31 ліпеня, у творчыя — з 12 ліпеня па 2 жніўня).

Канчаткова прыёмная кампанія ў ВНУ завершыцца 6 жніўня — гэта будзе апошні дзень залічэння на платнай аснове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі