У Беларусі зноў павялічыліся кошты на цэмент

Рознічныя кошты на цэмент павялічаныя ў Беларусі з 1 красавіка бягучага года пастановай Міністэрства эканомікі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінэканомікі. Рознічныя кошты падвышаныя ў залежнасці ад маркі і тары цэменту. Напрыклад, кошт портландцэменту 500-Д0 у мяху ёмістасцю 50 кг павысіўся на 38% з Br16.350 да Br22.530. Кошт гэтага жа цэменту ў мяху 25 кг складае зараз Br11.580 супраць Br8.350 да павышэння (рост 39%).

Адначасова для таго, каб не дапусціць рэзкага росту коштаў на цэмент на спажывецкім рынку, гандлёвыя зніжкі для арганізацый рознічнага гандлю, паніжаныя з 23% да 17%, для гандлёвых арганізацый спажыўкааперацыі - з 28% да 21%.

Адпускныя кошты на цэмент айчыннай вытворчасці павялічаныя ў сярэднім на 65-70%. Заводы-вытворцы зараз прадаюць цэмент самай распаўсюджанай маркі 500-Д0 па кошце каля Br265 тыс. за тону.