У Беларусі жыве 9 мільёнаў 697 тысяч чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 верасня 2007 года склала 9 мільёнаў 697 тысяч чалавек. За студзень-жнівень у нашай краіне нарадзілася 69247 дзяцей. Гэта на 9,1% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найбольшы прырост нараджальнасці адзначаецца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, а таксама ў Мінску.

Паведамляецца, што павелічэнне нараджальнасці характэрна і для гарадской, і для сельскай мясцовасці.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі