У Беларусі за лета патанулі 20 дзяцей

У Беларусі за лета патанулі 20 дзяцей

У Беларусі за лета патанулі 187 чалавек, сярод іх — 20 дзяцей. Непасрэдна падчас купання загінуў 101 чалавек, з іх — 10 непаўнагадовых. Пра гэта БЕЛТА паведаміў вядучы спецыяліст рэспубліканскага савета Беларускага рэспубліканскага таварыства ратаваннях на водах Алег Баразна.

Паводле яго слоў, у чэрвені-жніўні 2016-га на вадаёмах нашай краіны выратавалі 261 чалавека, сярод іх — 85 непаўналетніх. Адзначаецца, што асноўнымі прычынамі гібелі людзей на вадзе стала купанне ў нецвярозым выглядзе, невыкананне правілаў паводзін на вадзе, рыбная лоўля з плавальных сродкаў без выратавальных камізэлек, плаванне на забароненых прадметах, а таксама пакіданне дзяцей без нагляду дарослых.

У Беларусі за лета патанулі 20 дзяцей
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі