У Беларусі ўжо 342 палітвязні

У Беларусі ўжо 342 палітвязні

У Беларусі ўжо 342 палітвязні. Праваабарончая супольнасць прызнала імі яшчэ пяць чалавек. Гэта — Станіслаў Паўлінковіч, Валерый Лоза, Юрый Карніловіч, Павал Бераснёў і Віталь Зарадзей. Праваабаронцы іх справы лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Яны пазбаўлены волі "за абразу прэзідэнта", міліцыянераў, суддзяў, за "знявагу дзяржаўных сімвалаў".

Паўлінковіч асуджаны судом Магілеўскага раёна на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, Лоза — на два з паловай гады "хіміі" (прысуд вынес суд Светлагорскага раёна), Карніловіч — на тры гады "хіміі" (прысуд вынес суд Завадскога раёна Мінска), Бераснёў — на паўтара года (прысуд вынес суд Маладзечанскага раёна).

Зарадзей абвінавачаны па арт. 391 КК ("абраза суддзі"). Ён знаходзіцца ў СІЗА ў Брэсце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі