У Беларусі склалі мапу браканьерства

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету стварыла інфармацыйную базу дадзеных аб месцах, дзе найчасцей адбываюцца выпадкі браканьерства.
У ведамстве адзначаюць, што "інфармацыйная база і карты патрэбныя, каб каардынаваць сваю працу". У Дзяржінспекцыі адзначылі, што больш за ўсё парушэнняў выяўляецца ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Асноўныя парушэнні — у сферы рыбалоўнага заканадаўства.

“Інтэрфакс”