У Беларусі пачнуць рыхтаваць палітолагаў-менеджэраў

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт у гэтым годзе пачне падрыхтоўку студэнтаў па новай актуальнай спецыяльнасці “палітычны менеджмент”. Як паведамілі ва ўніверсітэце, спецыяльнасць будзе ўключаць у сябе веды па палітычных, эканамічных, і сацыяльна-гуманітарных навуках.  Вось што гаворыць супрацоўніца ВНУ Галіна Зыкава: “Выпускнікі змогуць працягнуць навучанне ў рамках магістратуры і аспірантуры. Змогуць быць запатрабаваны на выкладчыцкіх і адміністрацыйных пасадах у сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых вучэбных установах”.

Па словах Галіны Зыкавай, палітолагі-менеджэры таксама змогуць знайсці сабе месца для працы ў сацыяльна-палітычных і стратэгічных цэнтрах і інстытутах, могуць працаваць у маркетынгавых службах і прадпрыемствах, у органах кіравання. З 25 чалавек на бюджэтную форму навучання набіраецца 10.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі