У Беларусі пачалі ўжываць "Жывы сканер"

Сістэму электроннага дактыласкапіявання "Жывы сканер" сталі выкарыстоўваць у Беларусі. Яе распрацавалі айчынныя спецыялісты.
Новая тэхналогія дазволіць у будучыні цалкам адмовіцца ад выкарыстання фарбы, паперы і дактыласкапічных валікаў, а таксама пазбавіць людзей "ад негатыўнага ўспрыняцця працэсу атрымання адбіткаў рук", - заявіў начальнік аднаго з упраўленняў Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтру МУС Віктар Бязмен.

Як адзначае "Інтэрфакс", з дапамогай сістэмы "Жывы сканер" робяцца больш якасныя адбіткі рук. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі