У Беларусі чакаецца чарговае пахаладанне

У Беларусі чакаецца чарговае пахаладанне

У Беларусі чакаецца чарговае пахаладанне. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя вецер і снег.

У суботу, 13 лютага, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -12 да -17 градусаў, удзень — 7-13 марозу (на захадзе краіны — ад -2 да -6). Чакаецца, у тым ліку і ў Мінску, вецер з парывамі да 20 м/с.

Калі ў нядзелю, 14 лютага, захаваюцца прыблізна такія ж умовы надвор'я, то ў пачатку наступнага тыдня пахаладае. Уначы прагназуецца да 22-25 градусаў марозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі