У Беларусі будуць прадаваць алкаголь толькі тым, хто дасягнуў 21 года?

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапаноўвае павялічыць узрост, з якога дазволена набываць алкагольныя напоі, з 18 да 21 года.
Пра гэта паведаміў галоўны нарколаг міністэрства Уладзімір Максімчук. Паводле яго слоў, цяпер гэтая ініцыятыва разглядаецца ў Савеце міністраў. Максімчук мяркуе, што яна можа быць рэалізаваная да канца гэтага года.

Галоўны нарколаг таксама паведаміў аб папраўках, якія міністэрства прапаноўвае занесці ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з новаўвядзеннямі, усе спіртныя напоі падзялілі на моцныя, сярэднія і слабаалкагольныя, што, па словах Максімчука, "дазволіла знайсці нішу піва" сярод іншых падобных напояў.

Калі раней піва не адносілася да спіртнога, то цяпер яго прапаноўваецца лічыць слабаалкагольным напоем. Таму да піва можна будзе ўжыць "масу абмежаванняў", прадугледжаных кодэксам у дачыненні да распівання слабаалкагольных напояў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі