У Беларусі адзначылі Вербную нядзелю
Вербную (альбо Пальмавую) нядзелю адзначылі рыма-каталікі, уніяты і пратэстанты. Вернікі згадалі ўрачысты ўезд Ісуса Хрыста ў Ерусалім, які адбыўся за тыдзень да яго ўкрыжавання і ўваскрашэння. Ва ўсіх каталіцкіх храмах Беларусі прайшлі ўрачыстыя
набажэнствы, таксама асвячаліся галінкі вярбы.
На Вербніцу традыцыйна прынята сцябаць адзін аднаго галінкамі вярбы. Асвячонай вярбе надаюцца магічныя ўласцівасці, таму яе доўга захоўваюць у хаце.
Праз тыдзень каталікі і пратэстанты будуць святкаваць Вялікдзень.
Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша ніва"